У Рэчыцкім раёне мужчына на машыне збіў насмерць жонку, якая ехала на ровары
У вёсцы Заходы Рэчыцкага раёна 37-гадовы мужчына на аўтамабілі "Пежо" збіў насмерць сваю 35-гадовую жонку, якая ехала на ровары. Яна загінула, інфармуе прэс-служба МУС.
Партал tut.by дадае, што здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 26 верасня. І легкавік, і раварыстка ехалі па цэнтру праезнай часткі дарогі. Кіроўца быў цвярозы, ровар быў абсталяваны святлоадбіўнымі элементамі, вулічнае асвятленне працавала.
Фота: tut.by