У расійскіх войскаў у Макееўцы вялізныя страты

Будынак прафтэхвучэльні ў Макееўцы цалкам знішчаны / Telegram
Будынак прафтэхвучэльні ў Макееўцы цалкам знішчаны / Telegram

У расійскіх войскаў у Макееўцы (акупаваная частка Данецкай вобласці Украіны) вялізныя страты. Удар па будынку прафтэхвучэльні з размешчанымі там мабілізаванымі быў нанесены ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня з рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS. Украінскі бок паведамляе пра сотні забітых (да 400 чалавек), расійскі бок афіцыйных даных пакуль не дае, ваенкары РФ пішуць пра дзясяткі забітых (да 70 чалавек). Мясцовыя жыхары сведчаць, што завалы ў Макееўцы разбіралі цэлы дзень, працягваюць гэта рабіць і 2 студзеня. Паведамляецца, што ў будынку адбылася дэтанацыя боепрыпасаў, знішчаная ваенная тэхніка, якая стаяла побач.

Мабілізаваныя мусілі паўдзельнічаць у расійскім наступленні на адным з участкаў фронту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі