У расійскіх вайскоўцаў каля Аўдзееўкі новая тактыка — капаюць тунэлі

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / ria.ru

Аўдзееўка застаецца самай гарачай кропкай на фронце ва Украіне. Расійскія войскі, нягледзячы на вялікія страты, не спыняюць спробаў акружыць горад. У расійскіх вайскоўцаў каля Аўдзееўкі з'явілася новая тактыка — яны капаюць... тунэлі. З іх дапамогай расіяне спрабуюць незаўважна падабрацца да пазіцый украінскіх байцоў. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на аповед байца 110-й брыгады Сіл тэрытарыяльнай абароны Узброеных сил Украіны. Паводле яго слоў, у адным выпадку расійскія вайскоўцы з'явіліся каля пазіцый брыгады, але былі своечасова заўважаныя, страцілі 5 чалавек забітымі і яшчэ больш параненымі, і адкінутыя назад. Высветлілася, што яны выйшлі з 100-метровага тунэля.

Упершыню пра капанне расіянамі тунэляў каля Аўдзееўкі стала вядома некалькі дзён таму. Адзін з расійскіх "ваенкараў" пісаў, што з іх дапамогай дасягаюцца "неабходныя тактычныя мэты".

У расійскіх вайскоўцаў каля Аўдзееўкі новая тактыка — капаюць тунэлі
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі