У Расіі забаранілі безрэцэптны продаж валакардзіну і карвалолу

Расійскія аптэкі адмаўляюцца прадаваць валакардзін і карвалол без рэцэпту. Лекі ўвайшлі ў пералік атрутных і моцнадзейных рэчываў з-за ўтрымання ў іх фенабарбіталу, паведамляе Gazeta.ru.
Новы пералік быў зацверджаны расійскім урадам 29 снежня 2007 года. 16 студзеня дакумент быў апублікаваны, пасля чаго ў Маскве і Санкт-Пецярбургу распачаўся сапраўдны ажыятаж.

Расіяне пачалі раскупляць карвалол, валакардзін, пенталгін і бронхаліцін. Між тым Федэральная служба па кантролі за зваротам наркотыкаў сцвярджае, што гэтыя лекі павінны прадавацца па старой схеме, паколькі ўтрыманне фенабарбіталу ў іх не вельмі высокае.

Аднак назваць, колькі гэтага рэчыва павінна быць у леках, каб іх прадавалі па рэцэптах, прадстаўнікі ФСЗН не здолелі, адзначыўшы, што такой лічбы не існуе. Па іх словах, усё будзе вырашацца ў індывідуальным парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі