Вы тут

У Расіі выданне "Проект" прызналі "непажаданай арганізацыяй"

Журналісты асвятляюць самыя гарачыя тэмы / proekt.media

У Расіі амерыканскую арганізацыю Project Media, Inc., якая з'ўляецца выдаўцом недзяржаўнага выдання "Проект", прызналі "непажаданай арганізацыяй". Ёй нельга весці любую дзейнасць у РФ. Пра гэта паведаміла расійская Генпракуратура. А Мінюст Расіі ўключыў у рэестр "СМІ — замежных агентаў" галоўнага рэдактара Рамана Баданіна і чатырох журналістаў выдання.

"Проект" спецыялізуецца на журналісцкіх расследаваннях. Сярод іх быў вялікі тэкст пра кантрабанду з Беларусі ў Расію.

@meduzalive

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.