У Расіі перад публікацыяй расследавання пра кіраўніка МУС прайшлі ператрусы

У Расіі перад публікацыяй расследавання пра кіраўніка МУС прайшлі ператрусы

У Расіі перад публікацыяй расследавання пра кіраўніка МУС Уладзіміра Калакольцава прайшлі ператрусы. Паліцыя прыйшла да галоўнага рэдактара медыя "Проект" Рамана Баданіна і журналісткі выдання Марыі Жолабавай. Быў затрыманы намеснік галоўнага рэдактара Міхаіл Рубін, паведамляе тэлеграм-канал @wwwproektmedia.

"Проект" — адно з найлепшых у Расіі выданняў з журналісцкімі расследаваннямі. Раней яны рабілі вялікі тэкст пра кантрабанду з Беларусі ў Расію і тое, хто з гэтага зарабляе. Расследаванне пра нерухомасць сямʼі міністра ўнутраных справаў РФ "Проект" анансаваў напярэдадні. У выніку яно з'явілася на YouTube ўжо пасля пачатку атакі на журналістаў.

Сайт выдання часова недаступны, рэдакцыя абяцае аднавіць яго працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі