У Расіі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам
![Іл-76 / t.me/bazabazon/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/12345_7.jpg.webp?itok=Hrg1Pwwi)
Іл-76 / t.me/bazabazon/
У Расіі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам, паведамляе @bazabazon. Здарэнне адбылося ў небе над Саратаўскай вобласцю. Яго прычынай магла стаць няўважлівасць дыспетчара.
У аўторак апоўдні Іл-76 Вайскова-касмічных сіл Расіі зніжаўся і небяспечна наблізіўся да прыватнага самалёта Pilatus HC-12NG, які эксплуатуе беларуская кампанія BySky. Самалёты ішлі на перасякальных курсах. На борце джэта было два члены экіпажа і адзін пасажыр (ён накіроўваўся з казахстанскага Уральска ў Маскву). Пра колькасць людзей на борце самалёта Мінабароны РФ інфармацыі няма.
У момант збліжэння гарызантальная адлегласць паміж бартамі была 1,5 кіламетра, вертыкальная — менш за 300 метраў. Спрацавала сістэма папярэджання аб небяспечных збліжэннях.
Расавіяцыя стварыла камісію па расследаванні інцыдэнту.
![У Расіі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/113208_d1e31fd091740bee_1164X530.jpg.webp?itok=mM35Q2bk)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.