У Расіі ў самалёта Ан-24 падчас пасадкі адарвала частку крыла
Самалёт належыць авіякампаніі "Ангара" / @redakciya_channel
Частку крыла адарвала ў самалёта Ан-24 падчас пасадкі ў аэрапорце Усць-Кута ў Іркуцкай вобласці, паведамляе telegram-канал BAZA. Борт належаў авіякампаніі "Ангара".
Паводле папярэдніх дадзеных, пасадка праходзіла ў цяжкіх пагодных умовах. У момант прызямлення борт зачапіў крылом узлётна-пасадачную паласу, і крыло надламалася. Пашкоджанні атрымала і стойка шасі.
На борце ў момант інцыдэнту знаходзіліся 44 чалавекі — 40 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Ніхто не пацярпеў.
Пашкоджанні атрымала і стойка шасі / @bazabazon
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.