У Расіі раварыстку збіла "хуткая", якая перавозіла... збітую веласіпедыстку

У Расіі раварыстку збіла "хуткая", якая перавозіла... збітую веласіпедыстку

У Магнітагорску Чалябінскай вобласці Расіі пад колы хуткай дапамогі трапіла раварыстка, піша lenta.ru. Пры гэтым, як паведамляецца, сама хуткая везла іншую збітую раварыстку. Першая пацярпелая трапіла пад грузавік за за 15 хвілін да гэтага.

Першую пацярпелую даставілі ў аддзяленне траўматалогіі з пераломам ключыцы, а другая памерла ў рэанімацыі.

Па словах галоўнага лекара станцыі хуткай меддапамогі Магнітагорска Міхаіла Уланава, раварыстка сама наехала на машыну хуткай. Пра гэта, кажа ён, сведчыць характар ​​пашкоджанняў аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі