У Расіі прыняты закон аб ізаляцыі Рунэту

У Расіі прыняты закон аб ізаляцыі Рунэту

У Расіі прыняты закон аб ізаляцыі Рунэту (аб "забеспячэнні бяспечнага і ўстойлівага функцыянавання"). 16 красавіка Дзярждума РФ прыняла яго ў трэцім, канчатковым чытанні. "За" прагаласавалі 68,2% прысутных дэпутатаў, "супраць" — 15,1%, інфармуе meduza.io. 22 красавіка закон разгледзіць Савет Федэрацыі Расіі.

Згаданы закон пачынае дзейнічаць з 1 лістапада 2019 года, а асобныя яго палажэнні (аб крыптаграфічнай абароне інфармацыі і аб нацыянальнай сістэме даменных імёнаў) — з пачатку 2021-га.

Расійскія ўлады заяўляюць, што стаіць задача стварыць страхоўку на выпадак адключэння інтэрнэту звонку. У такім выпадку Рунэт зможа працаваць у ізаляцыі ад усяго свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі