У Расіі хочуць дазволіць працаваць таксістам з беларускімі правамі

У Расіі хочуць дазволіць працаваць таксістам з беларускімі правамі

У Дзярждуму Расіі ўнесены законапраект, які дазваляе кіроўцам і таксістам з Беларусі працаваць у Расіі з нацыянальнымі пасведчаннямі кіроўцаў, піша сайт pravo.ru

Паводле закону, прынятага яшчэ ў 2013 годзе, замежнікі не могуць працаваць у Расіі кіроўцамі ці таксістамі, калі не маюць расійскіх пасведчанняў кіроўцы. Пад гэтае правіла трапляюць уладальнікі не толькі нацыянальных, але і міжнародных пасведчанняў. 

Гэтае абмежаванне не закранае толькі грамадзян, якія выкарыстоўваюць аўтамабіль для асабістых мэтаў. А вось пры афармленні на працу, звязаную з кіраваннем аўто, давядзецца мець толькі расійскія пасведчанні кіроўцы. За парушэнне працадаўцу пагражае штраф у 50 тысяч расійскіх рублёў.  

Закон набывае моц 1 чэрвеня 2017 года — трошку больш як праз два месяцы. Пад дзеянне гэтых правілаў трапляюць і грамадзяне Беларусі. У тлумачальнай запісцы да новага законапраекту падкрэсліваецца, што раней Мінск і Масква падпісалі шэраг пагадненняў, якія дазваляюць грамадзянам Беларусі працаваць у Расіі па нацыянальных дакументах і наадварот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі