У Расіі цяпер будуць захоўваць перапіску ў чатах для спецслужбаў

 У Расіі цяпер будуць захоўваць перапіску ў чатах для спецслужбаў

У Расіі ад 1 ліпеня пачалі дзейнічаць папраўкі ў заканадаўства, паводле якіх аператары сувязі ды інтэрнэт-правайдэры павінны захоўваць усе паведамленні расійскіх карыстальнікаў і перадаваць іх спецслужбам, калі яны запатрабуюць. Захоўвацца будуць усе тэлефанаванні праз звычайны або сотавы тэлефон, перапіска ў мэсенджэрах, чатах і на форумах, паведамленні, перасланыя файлы ды іншыя звесткі. Тэрмін захавання такога трафіка — ад 1 да 6 месяцаў, перадаюць расійскія інфармагенцтвы.

У рэестр арганізатараў распаўсюду інфармацыі, якія і будуць перадаваць звесткі спецслужбам, увайшлі пераважна расійскія інтэрнэт-кампаніі, кшталту Яндэкс і Рамблер. Пры гэтым у ім няма буйных замежных сетак — Facebook, Twitter, Instagram, аднак невядома, ці пагодзяцца яны супрацоўнічаць з расійскімі спецслужбамі.

Папраўкі ў заканадаўства наконт перадачы звестак карыстальнікаў атрымалі назву “пакета Яравой”. Гэта вялікі пералік заканадаўчых зменаў, якія істотна пагаршаюць сітуацыю з правамі і свабодамі чалавека ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі