У Расіі аўтобус зваліўся ў мора, загінулі 17 рабочых

У Расіі аўтобус зваліўся ў мора, загінулі 17 рабочых

У Расіі аўтобус зваліўся з пірса з чатырохметровай вышыні ў мора ў Керчанскім праліве, загінулі 17 рабочых. Здарэнне адбылося ў раёне пасёлка Вална ў Краснадарскім краі. Выратаваць удалося 33 чалавек, 32 з іх шпіталізавалі. Стан пяці чалавек ацэньваецца як цяжкі. Псіхолагі аказваюць дапамогу пацярпелым, сваякам загінулых. Як інфармуе РІА “Новости”, аўтобус ужо паднялі на пірс з дапамогай крана. Пацярпелых эвакуявалі на верталёце.

Адзначаецца, што асноўная версія надзвычайнага здарэння — парушэнне правілаў дарожнага руху. Аўтобус належыць кампаніі, якая ў пасёлку Вална будуе пірс для кампаніі “Таманьнафтагаз”. Ён перавозіў вахтавых рабочых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі