У Рагачоўскім раёне мужчына абстраляў пост міліцыі і спрабаваў яго падпаліць

У Рагачоўскім раёне мужчына абстраляў пост міліцыі і спрабаваў яго падпаліць

У Рагачоўскім раёне мужчына абстраляў пост міліцыі і спрабаваў яго падпаліць. Ён быў узброены вінтоўкай Мосіна і бутэлькай з бензінам. Пра гэтую крымінальную гісторыю газеце “Свабоднае слова” распавёў першы намеснік начальніка Рагачоўскага РУУС Вячаслаў Ліхалат. Паводле яго слоў, здарэнне адбылося позна ўвечары 26 кастрычніка. Жыхар вёскі Стоўпні паскардзіўся 30-гадоваму сыну на міліцэйскія пасты, якія з’явіліся ў аграгарадку для праверак аўтатранспарту. Ён сказаў, што яны яму надакучылі. Сын выпіў алкаголю і вырашыў разабрацца з праваахоўнікамі. Ён падышоў да паста міліцыі і паспрабаваў яго падпаліць, але бутэлька з бензінам не даляцела да яго і разбілася ў 15-ці метрах.  

Калі на вуліцу выйшаў міліцыянер, раздаўся стрэл з вінтоўкі. Праваахоўнік дастаў пісталет. Зламыснік зрабіў яшчэ адзін стрэл і ўцёк. Пазней мужчыну затрымалі. Ён сцвярджае, што хацеў проста “напалохаць” міліцыю і не чакаў, што ў міліцыянераў будзе зброя. Падчас ператрусу па месцы жыхарства знайшлі зброю і боепрыпасы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “хуліганства”. Мужчыне за напад на міліцэйскі пост пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі