У пятніцу ў Мінску будзе да 31 градуса цяпла

На пляжы ў Барысаве ў канцы чэрвеня 2024-га

На пляжы ў Барысаве ў канцы чэрвеня 2024-га / t.me/borisov_mp/

У пятніцу, 28 чэрвеня, у Беларусі пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +14 да +20 градусаў (у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — ад +27 да +32 (у сталіцы — 29-31 цяпла).

У суботу прагназуецца да 33 градусаў цяпла, ападкі магчымыя ўдзень і толькі месцамі. У нядзелю будзе пераважна без ападкаў, у дзённыя гадзіны зноў чакаецца да +33.

Спёка адступіць з нашай краіны на наступным тыдні.

У пятніцу ў Мінску будзе да 31 градуса цяпла
vk.com/belgidromet
У пятніцу ў Мінску будзе да 31 градуса цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі