У Пухавіцкім раёне ў моцны туман у ДТЗ трапіла маршрутка, 8 пацярпелых

У Пухавіцкім раёне ў моцны туман у ДТЗ трапіла маршрутка, 8 пацярпелых

25 кастрычніка каля 10-й гадзіны ў Пухавіцкім раёне на 49-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гомель у аварыю трапіла маршрутка з Мазыра з 16 пасажырамі. У моцны туман яе кіроўца не заўважыў, што наперадзе спынілася фура, якая прапускала людзей на абазначаным пешаходным пераходзе. Адбылося сутыкненне.
 
Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, паводле папярэдняй інфармацыі траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 8 чалавек, у тым ліку кіроўца мікрааўтобуса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі