У Пружанскім раёне асудзілі злачынцаў, якія абакралі 6 вясковых крамаў

Трох жыхароў Пружанскага раёна асудзілі за серыю крадзяжоў з вясковых крамаў, паведамляе БелаПАН. Два родныя браты і іх памагаты абакралі шэсць крамаў у Кобрынскім, Іванаўскім і Бярозаўскім раёнах. Каб трапіць у гандлёвыя аб’екты, злачынцы абясточвалі аўтаномную сігналізацыю і ўзламвалі дзверы. Яны кралі спіртныя напоі, тытунёвыя вырабы, каўбасы, цукеркі, а таксама грашовую выручку — усяго на суму болей за 20 мільёнаў рублёў. З месца злачынства мужчыны ўцякалі на аўтамабілі, які ўзялі напракат. Злавілі іх пасля таго, як сведкам злачынства стаў мужчына, які патэлефанаваў у міліцыю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі