Вы тут

У Польшчы затрымалі прадпрымальніка, які хацеў правезці ў Беларусь да $2 млн

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Польшчы затрымалі польскага прадпрымальніка, які хацеў нелегальна правезці ў Беларусь да 2 мільёнаў долараў. Ён гатовы быў заплаціць хабар у памеры 50 тысяч долараў. Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро сцвярджае, што прадпрымальнік стала жыў у нашай краіне і гатовы быў дапамагчы беларусам вырабіць карту паляка ці іншы дакумент. Хабар ён збіраўся перадаваць супрацоўніку польскай дыпламатычнай місіі, інфармуе niezalezna.pl.

Прадпрымальніка затрымалі на Беласточчыне, цяпер яго даставяць у Варшаву ў пракуратуру, дзе выставяць абвінавачанні.