У Польшчы ўпаў лёгкаматорны самалёт, загінулі 5 чалавек
![На месцы авіякатастрофы / pap.pl](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pap_20230717_1UP.jpg.webp?itok=WkiGuKXo)
На месцы авіякатастрофы / pap.pl
У Польшчы ўпаў лёгкаматорны самалёт Cessna. Здарэнне адбылося ў Мазавецкім ваяводстве ў 45 кіламетрах ад Варшавы. Падчас навальніцы самалёт здзяйсняў пасадку і трапіў у ангар, у якім былі людзі (яны там хаваліся ад дажджу). Загінулі 5 чалавек, 8 былі параненыя, у тым ліку адно дзіця. Дваіх пацярпелых прывезлі ў шпіталь у Варшаве, паведамляе pap.pl.
У самалёце знаходзіліся тры пілоты. Адзін з іх загінуў, адзін паранены, а трэці не пацярпеў.
![У Польшчы ўпаў лёгкаматорны самалёт, загінулі 5 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/F1Q0vA3XwAAlaIr.jpg.webp?itok=p6aSoxJr)
https://twitter.com/Kw_PSP_Wwa
![У Польшчы ўпаў лёгкаматорны самалёт, загінулі 5 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/F1Q0vA4XoAEcxG_.jpg.webp?itok=d5reUhnk)
https://twitter.com/Kw_PSP_Wwa
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.