У Польшчы створаць мурал, прысвечаны Рабковай, Бяляцкаму і Пачобуту

У мінулым верасні ў Варшаве ўжо з'явіўся мурал, прысвечаны Анджэю Пачобуту

У мінулым верасні ў Варшаве ўжо з'явіўся мурал, прысвечаны Анджэю Пачобуту / Młody Kresy

У Польшчы будзе створаны мурал, прысвечаны праваабаронцам Марфе Рабковай і Алесю Бяляцкаму, а таксама журналісту і актывісту Анджэю Пачобуту. Пра гэта расказалі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.

Ствараць мурал будуць польскія мастакі пры ўдзеле беларуска-польскай культурнай супольнасці. Праект абмяркоўвалі на сустрэчы прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык з віцэ-дырэктарам Amnesty International Polska Ганнай Кулікоўскай.

Коўшык расказала, што твор плануюць размясціць на месцы, дзе цяпер знаходзіцца мурал, прысвечаны беларускаму Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму.

"Але з часоў яго першага з'яўлення шмат змянілася, Алеся кінулі ў турму. Таму будзе створаны больш актуальны мурал, прысвечаны адразу тром выбітным асобам беларускага дэмакратычнага руху", — адзначыла Коўшык. Паводле яе слоў, ідэя ў тым, каб расказаць свету "адразу пра трох беларусаў, якія і за кратамі даюць нам прыклад мужнасці, моцнай грамадзянскай пазіцыі і адданасці дэмакратычным каштоўнасцям". У рамках работы над муралам будуць праходзіць мерапрыемствы, дзе будзе падымацца пытанне правоў чалавека ў Беларусі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі