Вы тут

У Польшчы будзе суд над удзельнікам пратэстаў у Беларусі

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Zelazna_Dywizja

У Польшчы будзе суд над удзельнікам пратэстаў у Беларусі — за нелегальны пераход мяжы. Крымінальную справу 14 студзеня разгледзіць суд у Бяла-Падлясцы, паведамляе bialystok.wyborcza.pl.

Віталь — прадпрымальнік з Брэста. Праз раку Буг у Польшчу ён перабраўся ў сакавіку 2021-га. Перад гэтым пяць месяцаў хаваўся ў Беларусі — за ўдзел у пратэстах, а пасля і ў падполлі яго шукалі сілавікі, аб'вілі ў вышук. У Польшчы беларус атрымаў статус уцекача, да яго прыехалі жонка і сын. Аднак раптам з'явілася справа аб нелегальным пераходзе мяжы. Віталю пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, а яго двум сябрам, як "памагатым", ад 6 месяцаў да 8 гадоў зняволення.

Польскія праваабаронцы ўпэўненыя, што беларуса-уцекача няма за што судзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.