У Пінску збіты грамадскі актывіст Канстанцін Чувак

Грамадскага актывіста Канстанціна Чувака, прыхільніка аргкамітэта па стварэнні руху “За Свабоду”, збілі ў Пінску. Напад на яго 2 студзеня здзейсніў мясцовы жыхар, які сцвярджаў, што быў абражаны Чуваком.
Мужчына збіў актывіста да крыві, нагой ударыў яго ў твар. Пры гэтым хуліган пагражаў Канстанціну Чуваку міліцыяй і КДБ, якія з ім “разбяруцца”.

“Хуткую дапамогу” актывіст выклікаў на наступны дзень, калі яму стала дрэнна. 4 студзеня ён перанёс невялікую аперацыю на твары. Чувак напісаў заяву на адміністрацыйнае пакаранне хулігана. Аднак цяпер не выключае, што справа можа быць павернута супраць яго.

Справа ў тым, што ўжо прыходзілі следчыя, адзін з якіх размаўляў вельмі жорстка, палохаў адказнасцю за непраўдзівыя паказанні. “Адным словам, “наязджаў”, кажа Канстанцін Чувак. Ён дапускае што стаў ахвярай спланаванай правакацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі