У Пінску загінула ласяня, дзеці гадзіну ганялі яго па гарадскіх вуліцах

Як паведамляе тэлеканал "Пінск", спачатку ёй зацікавіліся толькі дзеці, якія ганялі ласяня па вуліцах. Пасля на месца прыехалі міліцыянты, супрацоўнікі службаў аховы прыроды і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ратуючыся ад людзей, ласяня скакала праз платы і парнікі, але ўсё ж яго злавілі і ўвялі снатворнае. Аднак праз некалькі хвілінаў жывёла памерла, нібыта, ад атрыманага стрэсу.



Нагадаем, днямі ў цэнтры Брэсту злавілі ласіху (на здымку). Ёй пашанцавала больш — пасля ўсыплення жывёлу адпусцілі ў лес.