У Пінску за тэлефонныя даведкі трэба плаціць, а размовы запісваюцца

Пінскі аўтавакзал увёў платныя даведкі па тэлефоне. Цяпер каб даведацца аб раскладзе руху і кошце праезду на аўтобусах, якія абслугоўваюцца аўтастанцыяй “Пінск”, трэба заплаціць. Званок каштуе 450 рублёў. Каб пазбегнуць канфліктаў з пасажырамі, усе тэлефонныя размовы запісваюцца. Затое калі проста пайсці на вакзал і ў той самай службы спытаць даведку, гэта будзе бясплатна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі