У Пінску рэканструявалі палац Бутрымовічаў XVII стагоддзя

Архітэктурным упрыгожваннем Пінска стаў пасля рэканструкцыі палац Бутрымовічаў.
На ўзнаўленне будынка, узведзенага ў канцы XVII стагоддзя,  з абласнога і гарадскога бюджэтаў за два мінулыя гады было выдаткавана каля пяці мільярдаў рублёў. Будаўнікі абнавілі яго дах, вярнулі ранейшую пышнасць фасаду, аднавілі ўнутранае аздабленне, паведамляе газета "Рэспубліка".

Мяркуецца, што ў адной частцы палаца Бутрымовічаў размесціцца філіял Музея беларускага Палесся, у другой — зала шлюбаў.