У Пінску мінівэн праехаў праз металічны плот (фота)

Мінівэн “Фіат” выезджаў са стаянкі і знянацку паехаў не праз браму, а ў іншым накірунку. Легкавік праехаў праз кусты і клумбу, знёс секцыю металічнага плоту і спыніўся ў лічаных міліметрах ад прыпаркаванай “Шкоды”.  З-за таго, што побач адзначалі юблей Пінскага памежнага атраду, ДТЗ прыцягнула пільную ўвагу праваахоўнікаў.   



На месца здарэння адразу ж прыехалі некалькі міліцэйскіх патрулёў і экіпаж ДАІ.  На наступны дзень на сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама  з’явілася афіцыйная версія ДТЗ. Як сцвярджаюць праваахоўнікі, аўтамабіль “Фіат” скралі са стаянкі, пасля чаго ён трапіў у ДТЗ.



Угоншчыка затрымалі, аднак потым вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Цяпер легкавік не канфіскуюць, а ўгоншчыка могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 год, ці ўвогуле пазбавіць волі на гэты ж тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі