У Пінску канфлікт у бары скончыўся забойствам 22-гадовага хлопца

У Пінску канфлікт у бары скончыўся забойствам 22-гадовага хлопца

У Пінску канфлікт у бары скончыўся забойствам 22-гадовага хлопца. Як інфармуе БЕЛТА, раніцай 15 лютага яго цела з колата-рэзаным раненнем знайшлі ў аўтамабілі. Побач быў паранены малады чалавек, яго завезлі ў рэанімацыю. Высветлілася, што яны — жыхары вёскі Пінкавічы. Пасля таго, як у бары з іх удзелам здарыўся канфлікт, адносіны высвятляліся ў адным з двароў. Цяпер устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Крымінальныя справы распачалі па артыкулах "забойства" і "замах на забойства двух асобаў". Падазраванага ўжо затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі