У Петрыкаве ў гаражы загінуў 59-гадовы грамадзянін Расіі

У Петрыкаве на Гомельшчыне падчас ліквідацыі пажару ў гаражы ўчора знайшлі цела 59-гадовага жыхара Масквы. Высветлілася, што на працягу тыдня мужчына рамантаваў чужы аўтамабіль Mitsubishi Pajero і там жа жыў. Увечары 9 снежня, напярэдадні пажару, расіянін ў кампаніі знаёмых распіваў спіртныя напоі.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі