У першы дзень лета курс долара ў Беларусі панізіўся на 75 рублёў

1 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы таргі адбываліся па новых правілах.

У іх выніку курс долара знізіўся на 75 рублёў — да 14 185.

Курс еўра таксама панізіўся, але больш заўважна — на 146 рублёў. Цяпер за 1 еўра даюць 16 154 рублі.

Зніжэнне закранула і курс расійскага рубля: ён "згубіў у вазе" 1,75 рубля — да 278,75 беларускага.

Фота — korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі