Вы тут
У пераходзе станцыі мінскага метро памёр мужчына

Раніцай 15 лютага ў пераходзе станцыі мінскага метро "Плошча Леніна" памёр мужчына. На выгляд яму каля 60 гадоў. Смерць канстатавала брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння.
У памерлага знайшлі пасведчанне інваліда другой групы, інфармуе ў Twitter прэс-служба Мінскага метрапалітэна.
У красавіку мінулага года памерлі двое мужчын (ва ўзросце 53 і 83 гадоў) на станцыях метро "Інстытут культуры" і "Пралетарская". У сакавіку 2015-га ў пераходзе на станцыі “Каменная Горка” 57-гадовы пасажыр страціў прытомнасць і неўзабаве памёр.





