Вы тут

У Пекіне Сабаленка нечакана прайграла Касаткінай

Арына Сабаленка / З архіву wtatennis.com

У Пекіне Арына Сабаленка нечакана прайграла расіянцы Дар'і Касаткінай — 4:6, 6:7 (5:7). Гэта быў стартавы паядынак для беларускай тэнісісткі на турніры ў сталіцы КНР (яна пачала свой удзел у ім з 1/16 фіналу). Ён працягваўся амаль дзве гадзіны. Сабаленка на сённяшні дзень з'яўляецца 14-й ракеткай свету, яе саперніца — 45-я ў сусветным рэйтынгу.

Перад пекінскім турнірам Сабаленка святкавала перамогу на турніры ва Ухані. Магчыма, яна проста не паспела аднавіцца пасля цяжкіх паядынкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.