У пасёлку “Жамчужны” адкрылася амбулаторыя для дзяцей-інвалідаў

На базе амбулаторыі ў пасёлку “Жамчужны” Баранавіцкага раёна адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання для дзяцей-інвалідаў. Цяпер новую медычную ўстанову наведваюць 16 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў.

З імі працуе псіхолаг, дэфектолаг, спецыяліст па сацыяльнай абароне, масажыст.

Дзеці з задавальненнем займаюцца ў мастацкай майстэрні і вывучаюць камп’ютэр.

Медыкі лічаць, што знаходжанне дзяцей у такіх умовах будзе спрыяць іх рэабілітацыі і выздараўленню.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавіцкі раён

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі