У Парыжы прэзентавалі лагатып Алімпіяды і Паралімпіяды 2024 года
![У Парыжы прэзентавалі лагатып Алімпіяды і Паралімпіяды 2024 года](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2019-10-21t184351z_1430881860_rc1fe4280610_rtrmadp_3_olympics-2024-ceremony.jpg.webp?itok=qoWwWIQP)
У Парыжы прэзентавалі лагатып летніх Алімпіяды і Паралімпіяды 2024 года. У ім спалучаны алімпійскія агонь і медаль, а таксама твар аднаго з сімвалаў Французскай Рэспублікі — Марыяны.
Прэс-служба Міжнароднага алімпійскага камітэта падкрэслівае, што лагатып "выказвае адну з асноўных каштоўнасцяў спорту: імкненне да дасканаласці".
Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня да 11 жніўня 2024-га, Паралімпіяда — з 28 жніўня да 8 верасня.
![У Парыжы прэзентавалі лагатып Алімпіяды і Паралімпіяды 2024 года](/sites/default/files/paragraphs/image/2019-10-21t184451z430511449rc1175b1d190rtrmadp3olympics-2024-ceremony.jpg)
"La médaille, la flamme, Marianne… Tant de valeurs représentées que nous partageons en tant qu’athlètes"
— Paty Cédric (@CedricPaty) 21 октября 2019 г.
Hâte d'y être !@Paris2024 pic.twitter.com/RTUhjuqNxw
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.