У Парыжы невядомы захапіў закладнікаў
![У Парыжы невядомы захапіў закладнікаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/paris-1206-3.jpg.webp?itok=8Q1eEvar)
У Парыжы ўдзень 12 чэрвеня невядомы мужчына захапіў закладнікаў на вуліцы Петыт Экюры. Паводле звестак СМІ, якія перадае tut.by, захопнік мае пісталет і бомбу. Яго закладнікамі сталі два ці тры чалавекі.
Мужчына ўвайшоў у офісны будынак, дзе захапіў закладнікаў. Французскія СМІ мяркуюць, што гаворка не ідзе пра тэракт.
Зламыснік заявіў, што звонку ў яго застаўся саўдзельнік. Якіх-небудзь звестак пра захопніка няма.
Мужчына запатрабаваў звязацца з іранскай амбасадай, каб перадаць пасланне французскаму ўраду.
Французскія праваахоўнікі праводзяць спецаперацыю: яны ачапілі будынак, на вуліцах чуваць гукі паліцэйскіх сірэнаў.