У панядзелак стартуе другі этап эвакуацыі беларусаў з сектара Газа

У панядзелак пачнецца другі этап эвакуацыі беларускіх грамадзян з сектара Газа. Як і раней, грамадзянамі Беларусі апякуюцца расійскія дыпламаты. У спісах, пададзеных ізраільскім уладам, пазначаныя 114 расійцаў і 30 грамадзян краінаў СНД. Як нам стала вядома, у ліку апошніх чакае эвакуацыі адна беларуска і двое яе дзяцей.

Паводле звестак беларускіх дыпламатаў у Ізраілі, яны падтрымліваюць сувязь з яшчэ трыма жанчынамі-грамадзянкамі Беларусі, але яны пакуль не выказалі жадання пакінуць сектар Газа.

Калі 9 ліпеня расійскія дыпламаты атрымаюць дазвол на праходжанне людзей, пазначаных у спісах, праз кантрольна-прапускны пункт “Эрэц”, уцекачоў даставяць у Іарданію. Адтуль іх забярэ самалёт расійскага Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, у чэрвені гэткім шляхам ужо былі эвакуіраваныя сем грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі