У панядзелак — да 14 градусаў марозу і галалёдзіца

У панядзелак — да 14 градусаў марозу і галалёдзіца

У бліжэйшыя суткі, 15 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер слабы, тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад 8 да 14 градусаў марозу, а ў другой палове дня — да 4-9 градусаў са знакам мінус.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, у аўторак, 16 студзеня, удзень у заходніх раёнах месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў за секунду. У сераду, 17 студзеня, надвор’е пачне мяняцца: месцамі па краіне пройдзе снег, будуць завірухі. Вецер таксама ўзмацніцца да 15-18 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі