У панядзелак будуць судзіць Рубцова, за майку з "царом-самазванцам" (відэа)

Юрый Рубцоў удзельнічаў у шэсці на "Дзяды", арганізаваным Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй — БНФ, ад самага пачатку. Ён быў у майцы з надпісам "Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!". З іншага боку было напісана: "Лукашенко уходи".

Праваахоўнікі прапаноўвалі яму зняць майку яшчэ ў пачатку акцыі, але ён адмовіўся.

 

Мінская міліцыя затрымала за майку пра "цара-самазванца" (фота)

 

Разгляд справы Юрыя Рубцова адбудзецца раніцай у панядзелак у судзе Савецкага раёна (Лагойскі тракт, 3). Мяркуецца, што суд можа пачацца ўжо а 10-й гадзіне.

Судзяць уладальніка майкі з "царом-самазванцам": непадпарадкаванне міліцыі