У Оршы лакаматыў сутыкнуўся з "Опелем"

У Оршы лакаматыў сутыкнуўся з "Опелем"

Манеўровы лакаматыў на рэгуляваным чыгуначным пераездзе сутыкнуўся з "Опелем". Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Аляксандр Марчанка, ДТЗ адбылося 27 лютага каля 21:00 на станцыі Орша-Цэнтральная.

Па яго словах, сутыкнуліся манеўровы лакаматыў і "Опель", які выехаў на забараняльны сігнал святлафора. За рулём аўтамабіля быў 53-гадовы аршанец. 

На шчасце, пацярпелых пры ДТЗ не было. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі