У офісе БелаПАН адбываецца ператрус

У офісе БелаПАН адбываецца ператрус

У офісе недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН адбываецца ператрус. Да яго пад'ехаў характэрны цёмны мікрааўтобус. Звязацца з прысутнымі ў офісе супрацоўнікамі БелаПАН немагчыма. 

Як паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі, у офіс зайшлі каля васьмі чалавек, потым пад'ехала "хуткая". У "хуткую" пасадзілі дзяўчыну з офіса, разам з ёй селі два чалавекі, пасля чаго машына з'ехала. Пазней стала вядома, што гэта журналістка Таццяна Бублікава, у якой падняўся ціск. У сацсетках яна пацвердзіла, што ў інфармагенцтве сапраўды адбываецца ператрус і ён звязаны з крымінальнай справай Андрэя Аляксандрава.

Медыяменеджар Аляксандрава затрымалі 12 снежня па крымінальнай справе за арганізацыю і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Ён быў намеснікам дырэктара БелаПАН з 2015 па 2018 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі