У Нямеччыне паліцыянты тры гадзіны бегалі за цяжарнай каровай

Цяжарная карова, якая ўцякла з фермы, прычыніла шкоду на суму 25 тысяч еўра нямецкаму гораду Гановер. Карова па імені Ушы пакінула ферму ў панядзелак увечары, прыбегла ў горад і пачала паводзіць сябе агрэсіўна, палохаючы кіроўцаў і пешаходаў. Пяць кіламетраў яе пераследвалі гаспадар, 30 паліцыянтаў і пажарнікаў, а таксама тэлевізійныя брыгады.

Як паведаміў у аўторак прадстаўнік пажарнай аховы, карову, якая на сваім шляху руйнавала ўсе перашкоды, удалося спыніць толькі праз тры гадзіны. Цяпер гаспадару жывёліны давядзецца кампенсаваць страты гораду.

Па матэрыялах Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі