У Нідэрландах электракар з дзецьмі трапіў пад цягнік

У Нідэрландах электракар з дзецьмі трапіў пад цягнік

У Нідэрландах электракар з дзецьмі трапіў пад цягнік. Супрацоўніца дзіцячага цэнтра горада Ос развозіла іх па пачатковых школах. Загінулі чацвёра дзяцей. Жанчына, якая кіравала электракарам (гэта фургончык з адкрытым верхам), і яшчэ адно дзіця сур'ёзна пацярпелі (дзяцей было больш, але частку з іх раней завезлі ў адну са школ).

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", пераезд праз чыгунку абсталяваны шлагбаўмам, перад ім стаялі 15 аўтамабіляў. Але электракар выехаў на рэйкі па веласіпеднай дарожцы. У гэты момант у ім было 5 дзяцей. Літаральна праз некалькі секунд з'явіўся цягнік. Жанчына пасля скажа, што не спрацавалі тармазы.

У Нідэрландах электракар з дзецьмі трапіў пад цягнік
На архіўным здымку электракар. Фота: Stint Urban Mobility

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі