У наступным годзе на “Еўрабачанне” ад Беларусі паедуць "Краскі"?

На вечарынцы Беларускай дэлегацыі, якая прайшла ў рамках "Еўрабачання-2009", была заўважаная Аксана Кавалеўская, салістка поп-гурта "Краскі", які нашумеў на пачатку 2000-х гадоў.

Спявачка плануе ў хуткім часе вярнуцца на эстраду.

Аксана кажа, што на вяртанне яе натхніла нахабства былога адміністратара, які незаконна карыстаўся яе хітамі і брэндам "Краскі", які знаходзіцца ва ўласнасці спявачкі. Не так даўно ён прэзентаваў новы альбом "Красак" і прадставіў у якасці салісткі гурта невядомую дзяўчыну.

Падчас беларускай вечарынкі Аксана актыўна шапталася са старшынёй дэлегацыі, Аляксандрам Ціхановічам. Рэсурс eurovision.by мяркуе, што Аксана сур'езна прэтэндуе на тое, каб стаць прадстаўніцай Беларусі на "Еўрабачанні" 2010 года.

Фота eurovision.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі