У МЗС Беларусі атрымалі ноту МЗС Літвы з-за інцыдэнту на БелАЭС

У МЗС Беларусі атрымалі ноту МЗС Літвы з-за інцыдэнту на БелАЭС

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі атрымалі ноту МЗС Літвы з-за інцыдэнту на БелАЭС. 25 красавіка жыхар Астравецкага раёна, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Уласевіч паведаміў пра пажар, які здарыўся на будаўніцтве АЭС яшчэ 17 лютага. Па яго версіі, агонь знішчыў дарагое абсталяванне ў электрашчытавой, пашкодзіў электрычныя кабелі. Аднак ратавальнікі і кіраўніцтва АЭС заявілі, што насамрэч у той дзень адбылося “кароткае замыканне сілавога кабеля”, а ўзгарання не было.

Як вядома, Літва ўважліва сочыць за любымі паведамленнямі пра такія інцыдэнты — АЭС будуецца недалёка ад яе мяжы. 26 красавіка ў МЗС Літвы выклікалі беларускага амбасадара Аляксандра Караля. Яму ўручылі ноту з просьбай аб падрабязнай інфармацыі пра інцыдэнт на АЭС. У пятніцу на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык паведаміў, што нота, атрыманая ад літоўскага боку, будзе накіраваная “ў кампетэнтныя беларускія структуры”. Пасля атрымання адпаведнай інфармацыі МЗС аператыўна падрыхтуе афіцыйны адказ.

“Відавочна, што інфармацыя пра нейкі “пажар” і домыслы, якія яе суправаджалі, былі спецыяльна назапашаны да гадавіны трагічнай катастрофы на ЧАЭС і выкарыстоўваюцца ў відавочна палітычных і прапагандысцкіх мэтах”, — сказаў Мірончык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі