У МУС Беларусі распавялі пра чарговыя акцыі "партызан"

У МУС Беларусі распавялі пра чарговыя акцыі "партызан"

У МУС Беларусі распавялі пра чарговыя акцыі "партызан". За апошнія суткі выпадкі сабатажу на чыгунцы зафіксаваны ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. У Верхнядзвінскім раёне невядомыя наклалі на рэйкі металічны дрот, а ў Буда-Кашалёўскім раёне быў пашкоджаны кабель трансфарматара (апошнім часам на Гомельшчыне былі і іншыя выпадкі сабатажу). Адзначаецца, што рух цягнікоў не быў парушаны. Распачатыя крымінальныя справы. Раней найчасцей сабатаж на чыгунцы адзначаўся ў Мінскай вобласці.

Таксама праводзіцца праверка па факце падпалу аўтамабільнай шыны на абочыне аўтадарогі "Мінск — Віцебск". Міліцыя шукае зламысніка, які ў ноч з 28 на 29 лістапада скраў дзяржаўны сцяг з будынка Лядзішчанскага цэнтра культуры і адпачынку ў Барысаве.

Міліцыя пацвярджае выкарыстанне спецсродкаў (светлашумавых патронаў і слёзацечнага газу) пры разгоне пратэстных акцый 29 лістапада. Паведамляецца пра 313 чалавек, якія пасля затрымання засталіся за кратамі (падкрэсліваецца, што іх затрымалі не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах). Напярэдадні мінская міліцыя заявіла пра затрыманне "каля 250 грамадзян". А праваабаронцы маюць даныя пра больш за 420 затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі