У "Мону Лізу" ў Луўры кінулі торт
![У "Мону Лізу" ў Луўры кінулі торт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mona-3005-2.jpg.webp?itok=kvvMvx9Q)
У Луўры знакамітую "Мону Лізу" Леанарда да Вінчы выпацкалі тортам. Гэта зрабіў невядомы мужчына ў інвалідным крэсле і парыку.
Ён паспрабаваў разбіть куленепрабівальнае шкло, але ў яго не атрымалася. Тады ён кінуў торт у карціну. Мужчыну затрымала ахова.
Верагодна, гэта быў экаактывіст. Паведамляюць, што пасля затрымання ён крычаў навакольным: "Падумайце пра планету!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.