У Мінску з'явяцца гарадскія аўтобусы з кандыцыянерамі

У Мінску з'явяцца гарадскія аўтобусы з кандыцыянерамі

375 аўтобусаў МАЗ з кандыцыянерамі закупяць улады Мінска да вясны 2019 года, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Усе аўтобусы будуць мець сістэмы відэаназірання і інфармавання пасажыраў. Акрамя таго, у салонах усталююць прыборы для аўтаматычнай аплаты праезду. Таксама аўтобусы будуць аснашчаныя Wi-Fi. 

Гэтыя аўтобусы будуць закупленыя да Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску ўлетку 2019 года. Раней сталічныя ўлады адмаўляліся ад закупкі такога транспарту, нагадвае tut.by. Чыноўнікі заяўлялі, што гэта занадта дорага: акндыцыянер дадае 10% да кошту транспарту. (Дарэчы, кароткі аўтобус МАЗ каштуе каля 135 тысяч долараў, доўгі — каля 170.) 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі