У Мінску з'явіліся вуліцы Віктара Турава і Міхаіла Пташука
![У Мінску з'явіліся вуліцы Віктара Турава і Міхаіла Пташука](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/oman07080310.jpg.webp?itok=PbU5O0H6)
У Мінску з'явіліся вуліцы Віктара Турава і Міхаіла Пташука. Рашэнне Мінскага гарсавета, прынятае 16 кастрычніка, сёння было апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як інфармуе БЕЛТА, імя вядомага кінарэжысёра Віктара Турава (1936 — 1996) атрымала вуліца № 2 у мікрараёне Лошыца (ад вуліцы Чыжэўскіх да вуліцы Мінская кальцавая аўтамабільная дарога), якая праектуецца. Імя вядомага кінарэжысёра Міхаіла Пташука (1943 — 2002) атрымала вуліца № 4 у Лошыцы (ад вуліцы Прушынскіх да вуліцы Карзюкі). Яна таксама праектуецца. Адзначаецца, што і Тураў, і Пташук унеслі значны ўнёсак у станаўленне і развіццё беларускага кінамастацтва.
Фота: bymedia.net