У Мінску зноў "замініравалі" гандлёвы цэнтр "Галерэя"

У Мінску зноў "замініравалі" гандлёвы цэнтр "Галерэя"

У Мінску зноў "замініравалі" гандлёва-забаўляльны цэнтр "Галерэя". Як паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале, гэта здарылася позна ўвечары 18 траўня. На месца выехалі сапёрна-тэхнічная і следча-аператыўная група. Людзей з цэнтра эвакуявалі.

Раніцай 19 траўня агляд месца здарэння завершаны, выбуховага прыстаcавання ў будынку цэнтра не было. Заведзеная крымінальная справа, ілжэ-мінёра шукаюць.

Ілжывыя паведамленні пра мініраванне буйных аб'ектаў у Мінску паступаюць да праваахоўнікаў даволі часта, асабліва цягам апошніх тыдняў. З "Галерэяй" такі інцыдэнт здарыўся 6 красавіка. Тады таксама выклікалі сапёраў і следчых, але выбуховага прыстасавання не знайшлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі