Вы тут

У Мінску затрыманы журналіст Ігар Ільяш

Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш / З архіву Еўрарадыё

У Мінску знік журналіст Ігар Ільяш. Ён — муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай, якую якраз 24 лістапада прызналі палітзняволенай. У аўторак ён мусіў прыйсці на сустрэчу, але так і не з'явіўся. Тэлефоны журналіста адключаныя, святла ў яго кватэры няма, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пазней "Белсат" паведаміў, што ў кватэры Ігара Ільяша брат знайшоў копію пратакола вымання камп'ютара, тэлефона і г. д. На ім не бачна ні імёнаў, ні з якой прычыны сілавікі зрабілі выманне тэхнікі. Стала вядома, што Ільяш знаходзіцца на Акрэсціна.

Сёлета Андрэева і Ільяш выдалі кнігу пра ўплыў Беларусі на канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны — "Беларускі Данбас". На відэа — гутарка з імі пра кнігу ад ліпеня 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.