Вы тут

У Мінску знайшліся зніклыя дзяўчынкі 7 і 9 гадоў

Маці і яе знойдзеныя дзеці / Еўрарадыё

У Мінску знайшліся зніклыя дзяўчынкі Надзя і Люба, 7 і 9 гадоў. Яны сышлі  з дома, узяўшы грошы і вопратку. Маці падняла трывогу, дзяцей пачалі шукаць.

Раніцай 7 кастрычніка дзяўчынак з вялікай торбай зафіксавалі камеры відэаназірання на чыгуначным вакзале. А ў выніку іх знайшлі на Нямізе.

Па словах маці, раней дочкі нікуды не сыходзілі. У аўторак старэйшая дзяўчынка згубіла сім-карту, з-за чаго мела размову з бацькам. Раніцай у сераду яна вырашыла сысці і ўзяла малодшую дзяўчынку з сабой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.